Шыфр
612Г000620
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
сярэдзіна XVI ст.
Стыль
Рэнесанс з элементамі готыкі
Апісанне
Пабудаваны як кальвiнскi збор. Будынак аднавежавы прамавугольны ў плане, з невялiкiм трансептам i паўкруглай апсiдай. На галоўным фасадзе трох'ярусная вежа, увенчаная чатырохгранным шатром з кароткiм шпiлем. Вуглы ніжняга яруса ўмацаваны контрфорсамі. Грані верхніх ярусаў апрацаваны плоскімі арачнымі нішамі. У другім ярусе нішы фланкіраваны пілястрамі. У цэнтральных нішах кожнай грані прарэзаны паўцыркульныя праёмы. Вокны паўцыркульныя. Iнтэр'ер зальнага тыпу. У ніжнім ярусе вежы вылучаны бабінец з размешчанымі над ім хорамі, якія адкрываюцца ў асноўнае памяшканне невялікім арачным праёмам. Лесвіца на хоры размешчана ў тоўшчы заходняй сцяны.
Матыў паўцыркульнай аркі ў дэкоры і канструкцыі будынка надае яму стылявое адзінства. Прамавугольны ўчастак касцельнай тэрыторыі акаймаваны мураванай агароджай з 4-слуповай брамай.
Касцёл – помнік архітэктуры рэнесансу з рудыментамі готыкі (гатычная муроўка сцен). Пабудаваны з цэглы ў сярэдзіне XVI ст.