Шыфр
213Д000061
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1974 г.
Стыль
Сацыялістычны рэалізм
Апісанне
Плошча Перамогі - самая вялікая плошча горада. Размешчана на злучэнні вуліц Леніна, Жасткова, Калініна, Генерала Белабародава, Маскоўскага праспекта і праспекта Чарняхоўскага. Сёння Плошча Перамогі з’яўляецца асноўным месцам правядзення святочных мерапрыемстваў, у тым ліку прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне. Плошча, сваім архітэктурным рашэннем, аб'ядноўвае складаны транспартны вузел, мемарыяльны комплекс i паркавую зону.
Мемарыяльны комплекс створаны ў 1974 г. па праекце архітэктара Ю.В. Шпіта з удзелам скульптараў Б. Маркава і Я. Печкіна, інжынераў В. Жураўскага i У. Свабоды. Мемарыяльны комплекс і асноўны помнік, які ў народзе вядомы як “Тры штыкі”, сімвалізуе тры асноўныя сілы, якія ўдзельнічалі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі - рэгулярныя сілы Чырвонай Арміі, партызан і падпольшчыкаў Беларусі. Гэтыя сілы і адлюстраваны на адлітых рэльефах на гранях маналітнага фрыза. Вечны агонь у цэнтры - сімвал вечнай памяці народа пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны і ўсіх змагарах, якія паклалі сваё жьщцё на алтар Перамогі. Пілоны па абодва бакі сімвалізуюць ваенныя гады, якія сталі цяжкім выпрабаваннем і адначасова своеасаблівымі прыступкамі да Перамогі. У ліпені 2001 г. у паркавай зоне плошчы быў усталяваны знак «Месца адліку кіламетражу аўтамабільных дарог». Побач з мемарыялам, у парку Пераможцаў, уладкованая Алея вайсковай славы з экспазіцыяй баявой тэхнікі, вялікая частка з якіх - часоў Вялікай Айчыннай вайны.