зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Помнік ахвярам гітлераўскага генацыду

Помнік ахвярам гітлераўскага генацыду

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

713Д000035

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

2000 год

Апісанне

Яўрэйскія гета - гэта па сутнасці лагеры смерці. Яны былі часткай нацысцкай палітыкі генацыда, накіраванага на знішчэнне людзей па расавых, нацыянальных і рэлігійных прыкметах. Мінскае гета было створана 19 ліпеня 1941 г. па распараджэнні каменданта палявой камендатуры № 812 К.Шлегельхофера. Адведзены пад гета раён меў плошчу каля 2 кв.км. У межы гета былі ўключаны кварталы замчышча, Ракаўскага прадмесця, Юбілейнай плошчы і кварталы, прылеглыя да яе. Помнік створаны на месцы ямы, дзе 2 сакавіка 1942 г. нацысты расстралялі вязняў мінскага гета, аднаго з буйнейшых у Еўропе. Асноўны элемент помніка - бронзавая скульптурная кампазіцыя "Апошні шлях". Размешчана ўздоўж лесвіцы, якая вядзе ў яму да цэнтру мемарыяла. Уяўляе з сябе групу асуджаных пакутнікаў, якія спускаюцца на дно ямы. 27 фігур, нібы безаблічныя і маўклівыя цені, пакорна спускаюцца насустрач смерці. На дне ямы знаходзіцца абеліск з чорнага граніту, пастаўлены ў 1947 г. На ім на рускай мове і ідыш напісаны памятныя словы: "Светлая память на светлые времена пяти тысячам евреев, погибших от рук лютых врагов человечества - фашистско-немецких злодеев. 2.03.1942 г.". Дно ямы выкладзена чорнай брусчаткай. У склад мемарыяла ўваходзяць алея "Праведнікаў свету" з пасаджанымі дрэвамі ў гонар грамадзян Беларусі, якія ратавалі яўрэйскія сем'і ў гады вайны, дэкаратыўны элемент - мінора, на якой словы падзякі ўсім тым, з чыёй дапамогай быў створаны помнік.

Старонка