Шыфр
213Д000127
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. 1950-х гг.
Ту-16 (бартавое абазначэнне “87” чырвонага колеру без акантоўкі, корпус – натуральнага колеру металу, без афарбоўкі) устаноўлены ў парку былога ваеннага гарадка. Раней належыў 402-му цяжка-бамбардзіровачнаму авіяцыйнаму палку далёкай авіяцыі, дыслакаванаму ў гарнізоне Балбасава.
Бамбардзіроўшчык Ту-16 са стрэлападобным крылом быў распрацаваны ў канструктарскім бюро пад кіраўніцтвам А.Н. Тупалева ў пачатку 1950-х гг.
Лётныя выпрабаванні самалёта Ту-16 былі пачаты ў 1952 г. На ўзбраенне палкоў дальняй авіяцыі самалёт пачаў паступаць з 1954 года. Гэта першы рэактыўны бамбардзіроўшчык, на якім была ўстаноўлена новая радыётэхнічная апаратура для самалётавядзення і баявога прымянення, што дазваляла прымяняць гэтыя самалёты ў глыбокім тыле па-за бачнасцю зямных арыенціраў.
На аснове ТУ-16 затым быў зроблены першы ў свеце рэактыўны пасажырскі самалёт ТУ-104.