Шыфр
612Ж000613
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1977 г.
У цэнтры мемарыяла на высокім прамавугольным пастаменце з чырвонага граніту ўстаноўлены бронзавы бюст Ф.Э. Дзяржынскага (скульптар С. Вакар, архітэктар Ю. Казакоў). Да помніка вядзе дарожка, выкладзеная бетоннымі плітамі. На тэрыторыі “Мемарыяльнага комплекса “Дзержынова” у 1977 г. устаноўлены “Помнік Ф.Э. Дзяржынскаму”.
Да 100-годдзя з дня нараджэння Ф.Э. Дзяржынскага на плошчы перад домам, на высокім прамавугольным пастаменце з чырвонага граніту, быў устаноўлены бронзавы бюст Фелікса Эдмундавіча Дзяржынскага. Архітэктурнае афармленне помніка выканана архітэктарам Ю.І. Казаковым. Скульптар С.М. Вакар зрабіў выяву Ф.Э. Дзяржынскага згодна з агульнапрынятай традыцыяй. Ф.Э. Дзяржынскі прадстае ў выглядзе “Жалезнага Фелікса”, так як ён выглядаў у першыя гады рэвалюцыі ў час стварэння ГПУ і УНК. Строгі, харызматычны, крыху напружаны твар, сур’езны позірк. Пастамент выкананы з трох частак чырвонага каменя граніта.
З правага боку перад манументам устаноўлены пастамент з некалькі пліт розных памераў, на якіх маецца надпіс ”Феликс Эдмундович Дзержынский”, з левага боку ад помніка на камяні ўсталявана ахоўная дошка.Тэрыторыя вакол помніка выбрукавана бетоннымі плітамі двух колераў, якія гарманічна адцяняюць колеравае рашэнне асноўнага пастамента.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён