зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Помнік героям Айчыннай вайны 1812 г.

Помнік героям Айчыннай вайны 1812 г.

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Д000069

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1911 - 1912 гг.

Стыль

эклектыка

Апісанне

У вайну 1812 г. недалёка ад Віцебска каля вёсак Астроўна і Кукавячына 13-14 ліпеня адбыліся баі рускіх войск пад камандаваннем генералаў А.І. Остэрмана-Талстога і П.П. Кунаўніцына з французскімі войскамі, якімі камандаваў генерал І. Мюрат. У гонар удзельнікаў бітваў пад Віцебскам да 100-годдзя гэтых падзей у г. Віцебску ў 1912 гг. на Савецкай вуліцы ля будынка былога палаца губернатара ўстаноўлены помінк героям Айчыннай вайны 1812 года. Уяўляе сабой абеліск вышынёй 26 м. стаіць на масіўным пастаменце, які мае ў плане форму крыжа. Абеліск і пастамент зроблены з ружова-бурага граніту. З чатырох бакоў па вуглах пастамента размешчаны бронзавыя мадэлі марцір. На галоўным фасадзе маецца бронзавая мемарыяльная дошка з выявай двухгаловага арла і скрыжаваных ствалоў гармат. У Вялікую Айчынную вайну помнік ацалеў, толькі месцамі ад куль была пашкоджана шліфоўка граніту, сколаты верхні левы вугал, сарваная і скрадзеная бронзавая арматура. Арол і чатыры гарматы захаваліся ў добрым стане.

Старонка