зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Помнiк Герою Савецкага Саюза П.I. Купрыянаву

Помнiк Герою Савецкага Саюза П.I. Купрыянаву

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

613Д000575

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1965 г.

Стыль

Канструктывізм

Апісанне

Помнiк Герою Савецкага Саюза П.I. Купрыянаву знаходзіцца ў г. Жодзіна на пр-це Леніна ў парку імя 50-годдзя БелАЗа. Устаноўлены ў 1965 г. да 20-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Помнік уяўляе сабой стэлу з барэльефам у верхняй частцы ў выглядзе мужнай фігуры на 1\3 тулава, выкананай у профіль. Па цэнтру надпіс - “Героі жывуць вечна”. Першапачаткова помнік быў выкананы з бетону. Падчас рэканструкцыі, праведзенай у 2004 г., ніжняя частка была абкладзена чырвоным гранітам, верхняя - меддзю. Унізе зроблены кветнік.

Герой Савецкага Саюза П.І. Купрыянаў у Вялікую Айчынную вайну быў сувязным, потым партызанам атрада "Радзіма" брыгады "Разгром". З 1944 г. у радах Чырвонай Арміі. Разам з іншымі воінамі батальёна ўдзельнічаў у жорсткіх баях за авалоданне вышынёй 107,7, гранатамі знішчыў 2 кулямёты праціўніка. Поспеху атакі савецкіх воінаў перашкаджаў шквальны агонь з варожага дзота. П.І. Купрыянаў падпоўз да яго і закідаў гранатамі. Але агонь не быў спынены. Тады патрыёт паўтарыў подзвіг А. Матросава -- закрыў амбразуру дзота сваім целам. Вышыня была ўзята. За гэты подзвіг П.І. Купрыянаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Старонка