Шыфр
712Ж000086
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Савецкі раён, пл. Якуба Коласа
Датаванне
1972 г.
Апісанне
Помнік арыентаваны ў бок пр. Незалежнасці. Уяўляе сабой прасторавую скульптурную компазіцыю, дамінантай якой з'яўляецца бронзавая фігура народнага поэта. Абапал яе размешчаны скульптурныя групы герояў яго твораў «Дрыгва» і «Сымон-музыка». Паэт паказаны ў сталым узросце. Задумаўшыся сядзіць ён на вялікім камяні-валуне. Ва ўсёй яго постаці мудры спакой, роздум. Жыццёвая канкрэтнасць, партрэтнае падабенства - адметныя рысы скульптуры. Буйныя формы ўзмацняюць манументальнасць вобраза. Справа ад асноўнай скульптуры знаходзіцца група: Дзед Талаш і яго сын Панас. Яны нібы сышлі са старонок «Дрыгвы» - нясуць дозор, насцярожана ўглядаюцца ў далячынь. Лірычныя вобразы другой скульптурной групы — Сымон-музыка і дзяўчынка Ганна, якая падпёршы рукамі галаву, зачаравана слухае сляпога музыку. Усе элементы скульптурной кампазіцыі размешчаны сіметрычна, у гарманічнай раўнавазе і арганічна ўваходзяць у агульны ансамбль плошчы.
Газоны рознай формы, групы бяроз, ніцай вярбы, невялікія фантаны, якія па форме нагадваюць каласы і сімвалізуюць жывую сілу роднай зямлі, надаюць помніку эмацыянальную афарбоўку.