Шыфр
712Ж000094
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, парк імя Янкі Купалы
Датаванне
1972 г.
Апісанне
Помнік ўзведзены народному пісьменніку Беларусі Янку Купалу. Яго творчасць без перабольшвання можна назваць песняй пра Беларусь. Вялікаму беларускаму песняру прысвечана шмат помнікаў, але гэты найбольш велічны. Адухоўленая постаць паэта-барацьбіта, мысліцеля ўвасабляе самыя лепшыя рысы чалавека — гуманізм, высокую маральнасць. Пераканаўчая жыццёвасць вобраза Янкі Купалы дасягнута як прадуманасцю кампазіцыі, так і пластычным строем. Гарызантальна распластаны пастамент асіметрычнай формы з глыб неапрацаванага граніту быццам звязвае яго з зямлёй. Вельмі гарманічнымі з’яўляюцца паэтычныя вобразы-крыніцы і папарць-кветкі. Аўтары помніка: народныя мастакі Беларусі А. Анікейчык і Л. Гумілеўскі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі А. Заспіцкі, заслужаныя архітэктары Беларусі Ю. Градаў і Л. Левін. Творчы калектыў за помнік Янку Купалу атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР.