Шыфр
213Д000108
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1955 г.
Стыль
Сацыялістычны рэалізм
Помнік К.С. Заслонаву на пероне чыгуначнага вакзала станцыі Орша ўстаноўлены на пастаменце, умацаваным на стылабаце. Побач размешчана магіла К.С. Заслонава і Я.В.Каржэні. На пастаменце з чырвонага граніта ўстаноўлена бронзавая скульптура фігуры Героя Савецкага Саюза К.С. Заслонава. На паверхні пастамента размешчаны бронзавая пяціканцовая зорка і надпіс "К.С. Заслонаў”.
Першапачаткова над праектам помніка з 1952 г. працавалі спецыялісты Белдзяржпраекта пад кіраўніцтвам архітэктара Волчака і скульптара С. Селіханава. Праект помніка і магілы быў адкарэктаваны ў 1954-1955 гг. пад кіраўніцтвам архітэктара Г. Сысоева.
Пад устаноўку помніка быў выбраны сквер на станцыі г. Орша, дзе знаходзіцца магіла К. Заслонава. 3 ліпеня 1955 г. помнік быў урачыста адкрыты. Аўтары помніка скульптар С. Селіханаў і архітэктар Г. Сысоеў.
У 1970 г. былі праведзены рэстаўрацыйныя работы. Наступныя рэстаўрацыйныя работы праводзіліся ў 2004 г. у сувязі з рамонтам будынка вакзала і добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі.