Шыфр
213Ж000052
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1956 г.
Стыль
сацыялістычны рэалізм
24 студзеня 1924 г. было прынята рашэнне аб стварэнні ў Віцебску помніка У.І. Леніну. Урачыстае адкрыццё адбылося на плошчы Леніна 7 лістапада 1930 г. У першыя дні нямецкай акупацыі помнік быў падарваны. 3 свінцовых аскепкаў нямецкія салдаты адлівалі шайбы для гульні ў хакей. У 1956 г. на тым жа месцы пастаўлены новы помнік вышынёй 9,6 метраў. Аўтарамі помніка з’яўляюцца скульптары: Георгій Емельянавіч Арапаў, Міхаіл Сцяпанавіч Алешчанка, архітэктар: Пётр Рыгоравіч Юрчанка.
Гэта першы «вялікі» помнік Леніну ў Беларусі і адзін з першых у СССР.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён