зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Помнік М. Казею

Шыфр

712Ж000093

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1959 г.

Апісанне

Каб увекавечыць памяць аб юным героі, у 1957 г. было вырашана паставіць помнік у скверы каля тэатра оперы і балета. Праектаванне помніка было даручана інстытуту "Белдзяржпраект". Аўтары помніка скульптар С.Селіханаў і архітэктар В.Волчак. Помнік устаноўлены ў 1959 г.  Фігура юнака ўзвышаецца на шырокім пастаменце ў форме ўсечанай піраміды. Герой паказаны ў час апошняга бою з паднятай перад кідком гранатай. Другой рукой трымае аўтамат. Яркі дынамічны сілуэт пераканаўча перадае характар юнага партызана ва ўсёй постаці, рысах твару - рашучасць і мужнасць, перакананасць у перамозе над ворагам.

Бронзовая фігура ўдала спалучаецца з пастаментам. Пастамент абліцаваны светла-чырвонымі апрацаванымі і колатымі камянямі. Пастаўлены на подыум. Спераду да пастамента вядуць прыступкі. Пляцоўка вакол помніка адгароджана каменным бардзюрам, абсаджана нізкімі стрыжанымі кустамі.