Шыфр
712Ж000211
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Цэнтральны раён, пл. Парыжскай Камуны
Датаванне
1981 год
Апісанне
Помнік пастаўлены ў скверы каля Вялікага тэатра Беларусі. Арыентаваны на вул. М.Багдановіча, на месца, дзе стаяў дом, у якім нарадзіўся паэт.
Скульптура ўстаноўлена на нізкім ступеньчатым пастаменце з чырвонага граніту. Паэт паказаны ў поўны рост са скрыжаванымі на грудзях рукамі, з букетам васількоў у правой руцэ. У ракурсе фігуры, задумлівым, скіраваным удалячынь поглядзе адлюстравана сыноўняя любоў да роднай беларускай зямлі. На твары лёгкая, ледзъ заўважная ўсмешка, змяшаная з сумам. У бронзавай фігуры, у позе паэта падкрэслены рамантыка маладосці, сіла духу, стрыманы парыў. У правой руцэ Багдановіч трымае букецік дарагіх сэрцу васількоў — сімвал Радзімы.
На грані постамента зроблены памятны надпіс, падкрэслены арнаментаванай стужкай.
Помнік прысвечаны Максіму Багдановічу — знакамітаму беларускаму паэту, публіцысту, перакладчыку, грамадскаму дзеячу. У бронзавай фігуры без лішняга пафасу перададзена маладосць, рамантычная задуменнасць, любоў да роднай зямлі. Аўтар помніка — вядомы беларускі скульптор, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі С. Вакар. Яго сааўтары — архітэктар Ю.Казакоў і заслужаны архітэктар Беларусі Л.Маскалевіч.