Шыфр
113Д000720
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1993 г.
Помнік выкананы ў форме абеліска з гранітнай пліты чырвонага колеру, устаноўленай вертыкальна. Пліта ўмуравана ў бетонны пастамент, абліцаваны чырвонай тратуарнай пліткай. Асноўная паверхня каменя не апрацаваная, рванага характару. Частка абеліска мае роўную адпаліраваную паверхню, на якой размешчаны дзве мемарыяльныя металічныя літыя дошкі чорнага колеру. На верхняй дошцы надпіс па-беларуску: "Тут на тэрыторыі гета ў 1941-1944 гг. фашысты праводзілі масавыя знішчэнні яўрэяў, цыган, вязняў пінскай турмы - партызан i падпольшчыкаў". На ніжняй дошцы надпіс на яўрэйскай мове, які сведчыць аб знішчэнні апошніх жыхароў "малога гета" 23 снежня 1942 года на тэрыторыі Каролінскіх могілак. На адваротным баку абеліска прымацавана ахоўная дошка Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Добраўпарадкаванне вакол помніка выканана з тратуарнай цэментнай чырвонай пліткі ў форме круга з трыма адыходзячымі сцежкамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён