Шыфр
612Ж000473
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Нясвіжскі раён, г. Нясвіж, вул. Міцкевіча
Датаванне
1982 г.
Помнік Сымону Буднаму – славутаму асветніку, гуманісту, філолагу, рэфармацыйнаму дзеячу XVI ст., заснавальніку друкарні ў Нясвіжы. Аўтары помніка – вядомы беларускі скульптар С.Р.Гарбунова і архітэктар Ю.І.Казакоў.
У 1982 годзе ў Нясвіжы ў скверы перад будынкам плябаніі і побач з касцёлам Божага Цела ўстаноўлены помнік выдатнаму дзеячу эпохі адраджэння Сымону Буднаму. Размешчаны ў скверы каля касцёла Божага Цела. Арыентаваны на вуліцу Ленінскую.
Бронзавая фігура С. Буднага (2,85 м) велічна ўзвышаецца на пастаменце (0,65 м). Ва ўзнятай руцэ кніга з эмблемай сонца – сімвалам святла і ведаў. Фігура вылеплена буйнымі аб'ёмамі. Спакойная пластыка паставы, падкрэсленая рытмам складак адзення, надае статуі манументальнасць, стварае вобраз вялікай духоўнай сілы.
Постамент абліцаваны чырвоным гранітам.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён