Шыфр
511Д000532
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1908 г.
Скульптурны помнік у гонар 200-годдзя перамогі рускіх войск у бітве пад в. Лясной адкрыты 28 верасня 1908 г. Стаіць побач з мемарыяльнай капліцай. Вырашаны ў выглядзе гранітнай скалы, на вяршыні якой бронзавы шыракакрылы арол, які рве кіпцюрамі павержаны шведскі сцяг з паламаным дрэўкам. На скале, на бронзавай дошцы надпіс-прысвячэнне, на другім баку яшчэ адна дошка са спісам палкоў - удзельнікаў гістарычнага бою.
У Вялікую Айчынную вайну помнік атрымаў некаторыя пашкоджанні. У канцы 1940-х гг. помнік быў адрамантаваны.
У верасні 2008 г. да 300-годдзя бітвы пад Лясной былі завершаны капітальны рамонт мемарыяльнай капліцы і помніка.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён