зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Помнік У.І. Леніну

Шыфр

112Ж000014

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1958 г.

Апісанне

Бронзавая фігура Леніна ўстаноўлена на вертыкальным пастаменце са ступеньчатым стылабатам. Правая рука ўказальным жэстам выкінута наперад. Скульптар захаваў індывідуальныя рысы твару, адначасова даў абагульнены вобраз правадыра, падкрэсліўшы яго велізарную волю, мэтанакіраванасць, перакананасць у справядлівасці сваіх ідэй. Строгасць і стрыманасць пластычных прыёмаў дапамагаюць глыбей раскрыць агульную задуму помніка. Пастамент абліцаваны шэра-чырвонымі плітамі граніту. На ім высечаны надпіс "У.І. Ленін". 

Помнік размешчаны побач з адміністрацыйнымі будынкамі горада і вобласці, добра звязаны з навакольнай архітэктурай, з'яўляецца мастацка-кампазіцыйным акцэнтам плошчы.