зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Помнік У.І. Леніну

Помнік У.І. Леніну

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

112Ж000535

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1970 г.

Стыль

Рэалізм

Апісанне

З самага пачатку прыходу савецкай улады ў Пінску ў 1939 годзе ў гонар У.І Леніна былі названы адна з цэнтральных вуліц, цэнтральная плошча, сквер. У яго гонар былі ўстаноўлены помнікі ў скверы пa вуліцы Леніна на месцы былой Свята-Фёдараўскай царквы, у гарадскім парку, у скверы супраць будынка гідрамеліяратыўнага тэхнікума, на тэрыторыі гарадской бальніцы. Амаль ва ўсіх дзяржаўных i навучальных установах стаялі бюсты і невялікія скульптуры. Гэта былі тыпавыя помнікі, якія ўстанаўліваліся па ўсім Савецкім Саюзе. 

Да стагоддзя з дня нараджэння У.І. Леніна было вырашана ўстанавіць новы манументальны пa індывідуальнаму праекту помнік на месцы драўлянай трыбуны на плошчы імя Леніна. Праект быў распрацаваны маскоўскім архітэктарам Мілавідавым М.М. i скульптарам Альтшулерам М.С. Да даты 22 красавіка помнік не быў гатовы. Яго адкрыццё адбылося напярэдадні свята Кастрычніцкай рэвалюцыі 4 лістапада 1970 года.

У 2007 годзе, у час рэканструкцыі плошчы, абліцоўка стылабата, пастамента і прыступак з гранітных пліт была заменены новай. Разабрана трыбуна. Бетоннае пакрыццё стылабата замена тратуарнай двухколернай пліткай.

Старонка