зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Помнік воінам і партызанам, якія вызвалялі г. Баранавічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 8 ліпеня 1944 г.

Шыфр

113Д000024

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1964 г.

Стыль

Рысы манументальнага "дынамічнага мастацтва"

Апісанне

У гонар вызвалення г. Баранавічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1964 годзе быў адкрыты помнік воінам і партызанам, якія вызвалялі г. Баранавічы 8 ліпеня 1944 г. У 1984 г. помнік быў перабудаваны. Скульптурна-архітэктурная кампазіцыя помніка складаецца з шырокага стылабату (4,5м х 4,5м), абліцаванага чырвона-шэрымі гранітнымі пліткамі, і аб'ёмнага элемента ў выглядзе разгорнутага сцяга, выкананага з кованай медзі, з барэльефнай выявай твару чырвонаармейца ў касцы. У падножжа абеліска гарыць Вечны агонь.  У 90-ыя гады справа і злева ад помніка ўстаноўлены дзве металічныя пліты з пералікам воінскіх часцей і злучэнняў, якія за вызваленне горада атрымалі ганаровае найменне "Баранавіцкіх" ці атрымалі ўзнагароды (ордэны і медалі) за пасяховыя баявыя дзеянні пры вызваленні г. Баранавічы.