зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Праабражэнская царква

Шыфр

112Г000128

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1609 г.

Стыль

Рысы готыкі і рэнесансу

Апісанне

Мураваны 1-нефавы храм невялiкiх памераў вырашаны ў простых масiўных формах. Да прамавугольнага ў плане асноўнага аб'ёма прылягаюць бабiнец i паўкруглая алтарная апсiда. Неф i апсiда накрытыя агульным 2- схiльным дахам з галоўкай на 8-гранным драўляным барабане ў цэнтры. Над бабiнцам была квадратная ў плане вежа з высокiм шатровым дахам. Сцены фасадаў аздобленыя шырокiмi пiлястрамi, завершаныя прафiляваным карнiзам. Вокны высокiя, вузкiя са стрэльчатымi i лучковымi завяршэннямi. Неф перакрыты цылiндрычным скляпеннем на распалубках. 

У iнтэр'еры -- разныя царскiя вароты ў стылi барока, iканастас 18 ст., надмагiльная плiта 17 ст.