Шыфр
112Г000347
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1786 г.
Стыль
Народнае дойлідства
Апісанне
Царква ўяўляе сабой найбольш просты тып праваслаўнага храма. Гэта адназрубны, прамавугольны ў плане будынак без асобнай апсіды з невялікім прытворам на галоўным фасадзе. Храм манументальны, даволі высокі, накрыты двухсхільным дахам, які ў цэнтры ўвенчаны цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане. Значную мастацкую каштоўнасць уяўляе драўляны іканастас першай паловы XIX ст., дэкарыраваны драўлянай разьбой з пазалотай. У цэнтры кампазіцыі іканастаса - царскія вароты са скразной драўлянай разьбой у выглядзе пазалочанага пляцення з вінаградных лоз.
У іканастасе каштоўныя абразы XVIII ст. Спаса-Праабражэнская царква з’яўляецца характэрным помнікам драўлянага дойлідства XVIII ст., вылучаецца стройнымі прапорцыямі, строгасцю архітэктурнага аблічча, простымі формамі. Побач з храмам асобна стаіць двух’ярусная званіца каркаснай канструкцыі, гарызантальна ашаляваная дошкамі, накрыта шатровым дахам з металічным крыжам.