зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000571

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

кан. ХІХ – пач. ХХ ст. (1898 - 1900 гг.)

Стыль

Псеўдарускі

Апісанне

Праабражэнская царква ў в. Язна пабудавана ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стст. з цэглы ў псеўдарускім стылі замест старой драўлянай царквы. 

Храм чатырохчастковы. Кампазіцыя будынка складаецца з шатровай званіцы, бабінца, асноўнага аб’ёму, пяціграннай апсіды з бакавымі прыдзеламі. Асноўны крыжападобны ў плане аб’ём накрыты чатырохсхільным дахам, які завершаны цыбулепадобным купалам.

Праабражэнская царква не зачынялася на працягу ўсёй сваёй гісторыі існавання. Дзейнічае і зараз.

У царкве захоўваюцца абразы XVII ст. (“Маці Божая Адзігітрыя”, “Збавіцель”, “Святы Міхаіл”, “Іаан Богапрыімец” і інш.) і некалькі абразоў ХІХ ст. (“Уваскрашэнне Гасподняе”, “Святы Аляксандр Неўскі”). 

Старонка