зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Праабражэнская царква. Іканастас Праабражэнскай царквы

Шыфр

112Г000520

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1783 г.

Стыль

Драўлянае дойлідства з элементамі барока

Апісанне

Старадаўняя Спаса-Праабражэнская царква ў в. Олтуш размешчана на паўднёвай ускраіне вёскі. З'яўляецца адным з самых старажытных храмаў Брэстчыны і помнікам архітэктуры драўлянага дойлідства з элеменамі барока.

Свята-Праабражэнская царква была пабудавана з драўлянага бруса на бетонным падмурку ў 1783 г., як мяркуецца, на месцы папярэдняга драўлянага царкоўнага будынка. Храм складаецца з трох прамавугольных у плане зрубаў. Асноўны зруб накрыты шатровым дахам. Унутры асноўны зруб і бабінец перакрытыя скляпеністымі столямі накшталт ўсечанага конусу. Унутраная аздабленне - алейная афарбоўка. Асноўны дэкаратыўны акцэнт зроблены на Царскія вароты (ажурная разьба). 

У цяперашні час у храме захоўваюцца абразы XVI-XVIII стст.: “Спас Нерукатворны”, “Раство Хрыстова”, “Аплакванне і Спас Нерукатворны”, “Зняцце з крыжа”, “Святы Лаўрэнцій”, “Мікалай Цудатворац” і інш.