Шыфр
612Г000099
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1793 г.
Стыль
барока з прыўнесенымі ў 19 ст. рысамі рэтраспектыўнарускага стылю
Апісанне
У 1730 г. у Ракаве на сродкі прыхаджан і ахвяраванні князя Сангушкі і членаў ракаўскага брацтва Св. Ганны пачалося будаўніцтва мураванага ўніяцкага храма. У 1793 г. будаўніцтва святыні было скончана і яна была асвечана ў гонар Праабражэння Гасподня. Прыклад архiтэктуры пераходнага перыяду ад барока да класiцызму. У 1839 годзе на Полацкім саборы была ліквідавана сама унія. У 1866 г. храм пераасвячоны ў праваслаўную Спаса-Праабражэнскую царкву.
Адна з храмавых святыняў – ікона Божай Маці “Акафістная Прадвесцельніца”, якую падаравалі прыходу манахі Афона ў 1910 годзе.
Рамантавалася ў 1877 і 1884 гадах. У 1887 годзе ў гонар 25-годдзя вызвалення сялян ад прыгоннага права перад храмам была пабудавана звонніца. У 1906 г. у Спаса Праабражэнскай царкве быў зроблены капітальны ўнутраны рамонт. Пасля гэтага Ракаўская царква па свайму аздабленню ўвайшла ў лік лепшых праваслаўных храмаў Мінскай епархіі. У час Вялікай Айчыннай вайны дзейнасць Ракаўскай царквы не прыпынялася, у ёй рэгулярна адбываліся ўсе службы. У 1960-я гады савецкія улады мелі намер закрыць Спаса-Праабражэнскі храм. Толькі дзякуючы аб’яднаным намаганням вернікаў, гэтага не атрымалася, і царква не зачынялася і дзейнічае па сённяшні дзень.