Шыфр
113Г000441
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1911 г.
Стыль
Рэтраспектыўна-рускі
У розныя гады ў в. Павіцце было тры царквы. Час пабудовы і назва першай невядомы. На месцы старога храма ў 1782 г. пабудавалі новы ў імя архістратыга Міхаіла. У 1885 г. у храме быў праведзены капітальны рамонт, абноўлены прытвор.
У пач. ХХ ст. вырашана было на месцы старой пабудаваць новую царкву, трэцюю па ліку. Будаўніцтва храма было распачата ў 1907 г. і завяршылася ў 1911 г.
У плане храм уяўляе сабой традыцыйную 4-часткаваю схему: званіца, трапезная, асноўны аб'ём, алтар. У інтэр'еры храма галоўны элемент - 2-ярусны драўляны разны іканастас. У архітэктурна-стылявой структуры відавочна спалучэнне рысаў традыцыйнага народнага драўлянага дойлідства, рэтраспектыўна-рускага і неарускага стыляў.
За больш як стогадовую сваю гісторыю царква ніколі не спыняла сваёй дзейнасці.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён