зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Прыдарожная капліца

Шыфр

112Г000543

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

XVII ст.

Стыль

Барока

Апісанне

Капліца мае прамавугольны план памерамі 2,33x2,27 м. Яе вертыкальны аб'ём падзелены гарызантальнымі прафіляванымі развітымі карнізамі на тры ярусы. 

У сувязі с крызісам каталіцкай царквы ў Еўропе і пашырэннем пратэстантызму ў 1534 г. Ігнаціем Лайолай быў створаны манаскі каталіцкі ордэн Таварыства Ісуса - іезуітаў. Яго прадстаўнікі былі запрошаны ў Пінск у 1630 г. пінскім стольнікам М. Ельскім, які падарыў ім свой уласны дом. К канцу 1640 года на ўсходняй мяжы рыначнай плошчы ў цэнтры горада, пры фінансавай дапамозе канцлера Вялікага Княства Літоўскага, старасты Пінскага, Станіслава Альбрэхта Радзівіла, быў узведзены велічны касцёл. На беразе ракі быў пабудаваны корпус калегіума, вядомага ва ўсёй краіне.

У 1820 годзе дзейнасць ордэна ў Расійскай імперыі была забаронена, а ўся яго маёмасць была канфіскавана i перададзена ў казну. Капліца таксама лічылася дзяржаўнай маёмасцю. Пасля ўключэння тэрыторыі Заходняй Беларусі ў склад Польшчы па выніках Рыжскай дамовы ў 1921 г. быў прыняты закон аб рэвіндыкацыі маёмасці рымска-каталіцкага касцёла. Зямля, а таксама капліца, былі вернуты пінскім іезуітам. Іезуіты валодалі зямлёй да 1939 года. З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь зямля перайшла ва ўласнасць дзяржавы. Капліца была перададзена на баланс Гаркамгаса.