Шыфр
410Д000001_5
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ХІХ ст.
Апісанне
Геадэзічная дуга Струвэ названа ў гонар расійскага астранома В.Я. Струвэ. Гэта найбольш дакладнае і значнае па памерах градуснае вымярэнне дугі мерыдыяна,якое дазволіла вызначыць сапраўдныя параметры Зямлі, яе памеры і формы. Дуга была вымерана за 40 гадоў, з 1816 па 1855 гг., на працягу 2820 км. У працэсе вымярэнняў было закладзена 258 геадэзічных пунктаў на тэрыторыі 10 краін. 15 ліпеня 2005 г. на 29 сесіі Міжурадавага камітэта па ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны, якая адбылася ў г. Дурбане, было прынята рашэнне аб уключэнні Дугі Струвэ ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.