Шыфр
512Г000565
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ап. чв. XVIII ст.
Стыль
Класіцызм
Ратуша знаходзіцца ў цэнтры горада, у скверы, на скрыжаванні вуліц на ўсходзе Савецкая, на поўдні Дняпроўская, на поўначы Паштовая, на захадзе Ленінская. Пабудавана ратуша з цэглы ў 18 стагоддзі, ў стылі класіцызма.
Будынак ратушы (захаваўся) быў злучаны з аднапавярховымі гандлёвымі радамі (не захаваліся), што стварала замкнутую кампазіцыю з вялікім унутраным дваром.
Вядома, што ў 1762 г. Шклоў атрымаў ад караля Аўгуста ІІІ грамату на стварэнне магістрата і герба з выяваю бязмена. У склад магістрата ўваходзілі бурмістр, два радцы, чатыры лаўнікі, пісар і дзевяць грамадскіх прадстаўнікоў. Войт выбіраўся на тры гады. Але на падставе звестак з пісьмовых крыніц можна меркаваць, што самакіраванне ў Шклове было яшчэ пры ўладальніках Хадкевічах. У 1У 1769 г. у горадзе адбыўся вялікі пажар, які знішчыў каля 300 дамоў. Уладар Шклова князь Чартарыйскі прыняў рашэнне перанесці горад на новае месца, паміж высокім правым берагам р. Днепр і левым берагам р. Шклавянка, на 2,5 км на поўнач ад старога Шклова. Будаўніцтва новага горада, паводле пісьмовых крыніц, доўжылася з 1769 па 1778 гг. На працягу 1770-1772 гг. быў пабудаваны новы рынак з ратушай і гандлёвымі радамі. Ратуша з галоўнымі магазінамі размяшчалася ў цэнтры гэтага гандлёвага комплексу. З чатырох вуглоў комплексу знаходзіліся свірны, а пасярэдзіне верхняга рада - гарадскія вагі. У 16 ст. у Шклове згадваюцца войт, радца, лаўнікі. У 1644 г. пры Сяняўскіх у Шклове згадвецца ратуша. З чатырох вуглоў комплексу знаходзіліся свірны, а пасярэдзіне верхняга рада - гарадскія вагі. Сістэма крамаў (палова выходзіла разам з ратушай на дзядзінец, а палова на рыначныя вуліцы) дазволіла сканцэнтраваць вялікую колькасць (120) гандлёвых пляцовак на адносна невялікай плошчы. У пісьмовых крыніцах упершыню ратуша згадваецца пры апісанні падарожжа імператрыцы Кацярыны ІІ у далучаныя беларускія землі: "...унутры знаходзіцца вялікая квадратная плошча, пасярэдзіне якой пабудаваны мураваны гандлёвы двор, у ім лаўкі наружу і ўнутр размешчаны. Над дзвюма брамамі ўзведзены вежы, у адной з іх шклоўская ратуша, у другой кладовая. Па вуглах пастаўлены піраміды, пад якімі выкапаны калодзежы".
Зараз Ратуша – помнік грамадзянскай архітэктуры з рысамі класіцызму. Шклоўская ратуша, адзіная ў Беларусі, захаваная ў комплексе з гандлёвымі радамі (адбудаваны наноў). Яна ўнесена ў каталаг ратуш эпохі класіцызму, выдадзены ў ЗША.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён