зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Ратуша

Шыфр

311Г000805

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

другая палова ХVIII стагоддзя

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Будаўніцтва ратушы было распачата ў 1780-я гг. з загаду графа Захара Рыгоравіча Чарнышова. Раней на будынку быў вялікі гадзіннік з боем, а наверсе стаяў вартаўнік, які паведамляў аб прыездзе гасцей. Зубцы на вежах сімвалізуюць тое, што горад не раз наведвалі царскія асобы.

3 1880-1917 гг. у будынку размяшчаліся: гарадское самакіраванне, аптэка, камерцыйнае вучылішча. 1917 -1941 г. - заатэхнікум. 1941-1943 гг. - турма нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 1943-1974 гг. - сельгастэхнікум, школа і аддзел адукацыі. 1974 - у будынку адбыўся пажар. 1977-2004 г. - рамонтна- рэстаўрацыйныя работы. 3 2004 г і па сённяшні дзень у ратушы размяшчаецца ДУК "Чачэрскі гісторыка- этнаграфічны музей».