Шыфр
212Г000051
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1775
Стыль
Барока, класіцызм
Ратуша з'яўляецца ўнікальным помнікам грамадзянскага будаўнцтва Беларусі канца XVIII ст. У архітэктуры будынка спалучаюцца рысы барока і класіцызму. У 1775 г. было завершана будаўніцтва мураванай ратушы. Гэта прамавугольны ў плане будынак, увенчаны высокай вежай, дзе ўстаноўлены гадзіннік і знаходзіцца глядзельная пляцоўка. Ратуша з'явілася кампазіцыйным цэнтрам Рынкавай плошчы і падзяліла яе на дзве часткі: адна раскрывалася перад галоўным фасадам ратушы да Віцьбы, другая знаходзілася за ратушай на поўнач.
У канцы 18 ст. тут знаходзіліся паліцыя, галоўны суд, другі дэпартамент, гаўпвахта, пажарны двор; у 19 ст. - гарадская дума. Цяпер увесь комплекс будынка ратушы належыць Віцебскаму абласному краязнаўчаму музею.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён