зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Рэчава-манетны скарб

Апісанне

Скарб складаецца з шасцідзесяці васьмі прадметаў, з якіх: дваццаць тры манеты, адзінацць пярсцёнкаў, адна завушніца, дзве падвескі, два бранзалеты, адзін медаль, дзве пласціны, дзевяць зліткаў, два камяні, адна дэталь ад ювелірнага вырабу, пяць зубных каронак, адна дэталь для каронкі, адна дэталь зубная, металічная стружка, дзве металічныя скрынкі, адна дэкаратыўная ўстаўка, тры папяровыя паведамленні.

Скарб мае значнасць з пункту гледжання гісторыі, археалогіі, мастацтва, культурыі і адлюстравае развіццё як асобнага рэгіёна, так і краіны цалкам. Калекцыя непасрэдна звязана гістарычнымі падзеямі, які аказалі значны ўплыў на ход гістарычнага развіцця народаў Беларусі (у прыватнасці яўрэйскай абшчыны).

Скарб быў звязаны з гродзенскай яўрэйскай абшчынай, якая была знішчана нацыстамі падчас Другой Сусветнай вайны і адлюстроўвае трагічную гісторыю нашага горада ў гады ваеннага ліхалецця, расказвае пра лёс беларускіх яўрэяў на прыкладзе яўрэйскай абшчыны Гродна.