зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Рэчава-манетны скарб: 13 манет, 4 пярсцёнкі і 17 фрагментаў глінянага начынення

Апісанне

Скарб мае значнасць з пункту гледжання гісторыі, археалогіі, мастацтва, культуры і адлюстроўвае развіццё як асобнага рэгіёна, так і краіны цалкам. Скарб складаецца з трыццаці чатырох прадметаў, з якіх: сямнаццаць фрагментаў глінянага начыння з палівай - сабраны ў частку аднаго гаршка, пачатку XX ст., чатыры залатыя пярсцёнкі пачатку XX ст., трынаццаць залатых манет рознага наміналу часоў Расійскай Імперыі.

Скарб быў знойдзены ў будынку на вуліцы Антонава (былой Ерусалімскай). Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны значная частка жыхароў гэтай вуліцы былі яўрэі. Восенню 1941 г., калі Гродна ўжо быў акупаваны войскамі III Рэйха, у горадзе пачалі стварацца гета. Гета № 1 было створана ў цэнтральнай частцы гораду. Гета № 2 было арганізавана за чыгуначнымі пуцямі ў раёне вуліцы Скідзельскай (былы прыгарадны раён Слабодка), побач са старымі казармамі і гандлёвай плошчай. Гэтае гета займала большую  прастору, чым гета № 1, але яго жылыя будынкі былі ў значна болыл горшым стане. Туды былі сагнаны 10 000 яўрэяў, т.зв. “непрадуктыўных”. У гета №1 былі скіраваныя кваліфікаваныя рабочыя і майстры. Вуліца Ерусалімская і будынкі на ёй былі ўключаны ў склад гета № 2. Улічваючы гэта, а таксама змест гравіровак на заручальных пярсцёнках, можна сцвярджаць, што скарб быў схаваны ў гады ВАВ вязнямі гета № 2 - сям’ёй гродзенскіх яўрэяў, лёс якіх, відавочна, склаўся трагічна. Частка прадметаў скарба носяць асабовы характар і з’яўляліся сямейнай рэліквіяй. Частка скарбу была знойдзена 5 лютага 2016 г. працоўнымі падчас будаўнічых прац па рэканструкцыі нежылога будынка па адрасу: г. Гродна, вул. Антонава 4/1.