зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Рэшткі бровара з былой сядзібы Даманскіх

Шыфр

613Г000553

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

др. пал. ХVІІІ – XIX стст.

Апісанне

Мураваны будынак завода пабудаваны паводле праекта, прадстаўленага на зацвярджэнне ў будаўнічае аддзяленне Мінскага губернскага праўлення ў 1900 г. На жаль, сам праект у фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі не выяўлены. З пратакола будаўнічага аддзялення ад 21 жніўня 1900 г. вынікае, што праект быў узгоднены і будаўніцтва дазволена з улікам заўвагі фабрычнага інспектара аб пашырэнні памяшкання для паравога катла. Такім чынам, можна сцвярджаць, што будынак узведзены як вінакурны завод у 1900-1901 гг.

Будынак вінакурні пабудаваны ў характэрным для таго часу т.з. цагляным стылі. Будынак меў складаную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю: да цэнтральнага аб'ёму, які на галоўным фасадзе выступаў накшталт рызаліта, з правага боку прымыкала двухпавярховае, з левага - аднапавярховае крыло. З тыльнага боку да цэнтральнага корпуса, хутчэй за ўсё, прымыкала паравое аддзяленне з катлом.

Пластыка фасадаў вінакурні была даволі выразная, архітэктурны дэкор выкананы ў тэхніцы цаглянай муроўкі. У дэкаратыўным аздабленні фасадаў выкарыстаны паяскі парэбрыка і іншага ўзору, абрамленні аконных праёмаў і блендаў, ступеньчаты паясок з гіркамі на франтоне. 

Да якога часу дзейнічала вінакурня, устанавіць не ўдалося.