Шыфр
112Г000133
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1648 г. - 1689 г.
Кляштар у Бярозе быў адзіным прадстаўніком ордэна картузаў у Вялікім княстве Літоўскім. Яго фундатарам быў магнат Казімір Леў Сапега, чацвёрты сын канцлера Вялікага княства Льва Сапегі. Ён выношваў ідэю запрашэння картузаў на працягу доўгага часу і толькі 20 мая 1648 г. атрымаў на гэта дазвол віленскага біскупа Гэмбіцкага. У тым жа 1648 г. быў запрошаны з Варшавы архітэктар-італьянец для кіравання будоўляй. Тады ж было створана картузскае братцтва, якое складалася спачатку з прэора і шасці манахаў. Касцёл быў пабудаваны і асвячоны толькі ў 1666 г., ужо пасля смерці фундатара.
У хроніцы бярозаўскага кляштара згаданы толькі два прозвішчы мастакоў, якія працавалі на аздобе кляштарнага касцёла. Адзін з іх - мастак Харлінскі, ён быў мясцовым манахам і за кошт кляштара навучаўся майстэрству ў Італіі. Другое прозвішча - разбяр Аляксандр Фольтман, родам з Гданьска. Датай заканчэння будаўніцтва кляштара лічыцца 1689 г. Гэтая дата змешчана на франтоне галоўнай уязной брамы.
У комплекс уваходзiлi мураваныя будынкi касцёла, група аднатыпных жылых карпусоў з маленькiмi ўнутранымi дворыкамi, трапезная, бiблiятэка, шпiталь, аптэка, гаспадарчыя пабудовы. Усе яны разам з прылеглым садам з вадаёмам былi абнесеныя крапасной сцяной з вежамi i каплiчкай. Галоўным уваходам у кляштар служыла магутная брама з байнiцамi. Яна вяла ў двор, прызначаны для гаспадарчых патрэб i абслугоўвання наведвальнiкаў, яго ўтваралi карпусы келляў шараговых манахаў, дапаможных i гаспадарчых службаў. Другi замкнёны прамавугольны двор утваралi калiдоры-галерэi, што злучалi 2-павярховыя келлi манахаў-самотнiкаў з касцёлам. Келлi вылучалiся ў самастойныя жылыя ячэйкi з унутранымi дворыкамi. Дэкаратыўнае аздабленне карпусоў келляў складалi пiлястры, раскрапоўкi, глыбокiя нiшы, фiгурныя франтоны. Касцёл уяўляў 3-нефавую базiлiку з 3-ма гранёнымi апсiдамi i гранёным тамбурам пры ўваходзе. Да сярэдняй апсiды прымыкала 8-гранная шмат'ярусная вежа-званнiца з купалам, якая фармiравала сiлуэт ансамбля. Яна стаяла ўнутры прамавугольнага двара, прымыкала да сярэдняй апсiды касцёла i з'яўлялася абарончай вежай з магутнымi сценамi i вузкiмi вокнамi-байнiцамi. Ярусы, прыстасаваныя для гармат, звязвала вiтая лесвiца ў тоўшчы сцяны.
Захавалiся рэшткi паўднёвай i заходняй частак кляштара. Помнiк архiтэктуры сталага барока.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён