зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Рэшткі былой сядзібы Агінскіх: вадаём; рэшткі дзвюх капліц; царква

Рэшткі былой сядзібы Агінскіх: вадаём; рэшткі дзвюх капліц; царква

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

613Г000110

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

др. пал. ХVІІІ - XIX стст.

Стыль

Барока з рысамі ракако

Апісанне

Ініцыятарам будаўніцтва сядзібы ў Гануце з'яўляецца князь Тадэвуш Агінскі. Падрабязных звестак аб яе будаўніцтве не маецца. Скарэй за ўсё, сядзіба будавалася як летняя рэзідэнцыя князя ў стылі позняга барока з выкарыстаннем форм ракако. 

Сядзібны дом не захаваўся. Паводле апісання А. Кулагіна, дом быў кампактным, прамавугольным у плане, з алькежамі, меў мансардным дах з заломамі, які ўпрыгожвалі ажурна апрацаваныя слухавыя вокны летніх пакояў. Парадная частка сядзібы мела сіметрычна-восевую пабудову. На адной восі з сядзібным домам знаходзілася ўязная парадная брама з дзвюма бакавымі альтанкамі і жалезнымі дэкарыраванымі варотамі. Прастору паміж сядзібным домам і брамай займаў вялікі партэр, сфармаваны на манер французскіх салонаў як працяг бальнай залы палаца пад адкрытым небам. У цэнтры яго цяпер стаіць магазін, яле яшчэ добра відаць яго ідэальная выраўненасць, выразная абведзенасць перыметра цэнтральнага круга ў папярэчніку да 100 м. З флангаў партэр акружаюць дзікія зараслі бэзу, чубушніка з украпленнямі дзёрну, караганы і берасклета. З заходняга боку к дому прымыкалі шэсць баскетаў, якія ўтвораны ўзаемна перасякаючыміся ліпавымі шпалерамі. Дзве з іх ішлі ад алкежаў будынка па схілу тэрасы. Цэнтральная алея адпавядала яго прадольнай восі.

Парк, а таксама дом моцна пацярпелі ў Першую сусветную вайну. У 1921 г. сядзіба зусім апусцела, а за гады апошняй вайны не стала дома. Па натуральным межам можна ўявіць агульную планіроўку сядзібы. На месцы гаспадарчага двара, які прымыкаў к параднаму партэру з усходняга боку, цяпер прыватная забудова і агароды. Раней за гаспадарчымі будынкамі быў вялікі сад.

Пра гісторыю Гануты нагадваюць дзве каплічкі, пабудаваныя за межамі парка ў позне-барочных формах з элементамі ракако. Каплічкі служылі акцэнтамі перспектыў, візуальна падкрэслівалі кампазіцыйную завершанасць сядзібы. 

Старонка