зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Рэшткі былой сядзібы "Двор Стайкі": фрагменты парку; фрагменты воднай сістэмы; гаспадарчыя пабудовы - будынак былога бровара, рэшткі склепа, стайні, тока

Рэшткі былой сядзібы "Двор Стайкі": фрагменты парку; фрагменты воднай сістэмы; гаспадарчыя пабудовы - будынак былога бровара, рэшткі склепа, стайні, тока

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

613Г000131

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

другая палова ХVІІІ-XIX стст.

Стыль

Барока, пазней - класіцызм

Апісанне

Сядзіба ў Стайках была пабудавана Тадэвушам Багдановічам у другой палове ХVІІІ ст. у стылі барока. Размешчана сядзіба ў маляўнічым узвышаным месцы. Мела асіметрыча-восевую кампазіцыю. 

Скарэй за ўсё, сядзібны дом быў пабудаваны ў канцы ХVІІІ ст., меў рысы класіцызму. Будынак стаяў на даволі высокім цокалі, быў аднапавярховы, драўляны, атынкаваны. Галоўны фасад вылучаўся чатырохкалонным тасканскім порцікам з тэрасай. З тыльнага боку сядзібнага дома таксама існавала тэраса. Паведамляецца, што ў доме спыняўся Напалеон. На чырвоным століку 2 снежня 1812 г. ён падпісаў загад аб прымяненні палявых судоў да марадзёраў. 

Пазнейшая дабудова правага крыла ўнесла ў кампазіцыю дома элемент асіметрыі. Адначасова пачалося пераафармленне парку ў пейзажны. 

Да пачатку ХХ ст. склалася сядзіба, якая ўключала сядзібны дом, парк, водную сістэму, дзве ўязныя брамы, альтанку, вінакурню (ці бровар), стайню і лядоўню, кароўнікі, абору, ток, склеп, свірны, адрыну. У сядзібу вялі дзве алеі. Цэнтральная кляновая ішла з боку вёскі Мацькаўцы. Уезд быў фіксаваны брамай з цагляных пілонаў з драўлянымі варотамі. Алея перасякала сад і выводзіла да параднага двара. Другая алея з відамі на дальнія і бліжнія пабудовы вяла з усходняга боку, была аформлена рабінай. Асноўным акцэнтам паўночнай перспектывы з'яўляўся касцёл у Альковічах (1907-1912 гг.). 

Пры ўездзе на тэрыторыю сядзібы былі размешчаны будынкі бровара (будаваўся адначасова з касцёлам), спіртапрыёмніка (не захаваўся) і сістэма ставаў. 

Парадны двор разам з газонам займаў самую ўзвышаную частку сядзібы. У парку раслі клёны, ясені, лістоўніцы. Цяпер дрэвы парку разрасліся і ўтвараюць амаль суцэльны масіў. Гаспадарчы двор прымыкаў да партэра. 

Будынак сядзібнага дома не зхаваўся. Сенавал, кароўнік, свірны згарэлі. Захаваліся руіны стайні (зараз закансерваваны), ток і склеп у зруйнаваным выглядзе і фактычна страчаны. 

У 2012 - 2018 гг. быў адноўлены і мадэрнізаваны бровар, да яго былі зроблены новыя прыбудовы. 

Старонка