зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Рэшткі былой сядзібы: фрагменты парку, вадаём, капліца, гаспадарчая пабудова, гаспадарчая пабудова, афіцына, лядоўня

Рэшткі былой сядзібы: фрагменты парку, вадаём, капліца, гаспадарчая пабудова, гаспадарчая пабудова, афіцына, лядоўня

Змест

Апісанне

Сядзіба будавалася Ленскімі ў стылі класіцызму. Землі Сулы ў XVI ст. адносіліся да каралеўскіх. С. Баторый падараваў іх Міхаілу Байбузе. У1590 г. Сула перайшла да князя А. Вішнявецкага, затым - да Радзівілаў. З канца XVIІІ ст. маёнтак стаў уласнасцю Паўла Ленскага. Невялікая частка маёнтка, мяркуючы па адной з купчых ад Ленскіх перайшла і да Калантая, а ў 1850 г. яе купілі Ратынскія. 

Сядзіба ўключала сядзібны дом, пейзажны парк з вялікім штучным вадаёмам, капліцу-пахавальню, млын на ручаі, спіртзавод, лядоўню, сад, аранжэрэю, агарод, дашчатую вяндлярню, і гаспадарчы двор.

Да нашага часу сядзіба захавалася фрагментарна: нязначныя фрагменты парку, вадаём на рацэ, капліца-пахавальня, лядоўня, будынак кароўніка, афіцына, кузня са стэльмашняй (адноўленыя). Ад уязной алеі захаваўся невялікі фрагмент ад тракта Рубяжэвічы – Волма да р. Сулы.

Значная частка тэрыторыі былой сядзібы выкарыстоўваецца як парк-музей інтэрактыўнай гісторыі “Сула”, будынкі і збудаванні ўключаны ў сучасны комплекс як асобныя аб’екты музейнага і ўтылітарнага прызначэння. 

Старонка