Шыфр
613Г000080
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1783 г.
Апісанне
Сядзіба вядома з другой паловы XVI ст. Названа па імені заснавальніка Багдана Сапегі (пам. у 1593 г.), кашталяна брэсцкага і смаленскага. У 1653 г. перайшла да дачкі Казіміра Сапегі Барбары Валовіч. Потым сядзібай валодалі Пацы, Даніловічы, Чаховічы. Пасля смерці Віктара Чаховіча сядзіба перайшла яго сыну Казіміру (пам. у 1834 г). Пасля смерці ўдавы Казіміра сядзіба была прададзена "з малатка" Фердынанду Рушцыцу (1786-1848) герба Ліс, адвакату, жанатаму на Ганне Чаховіч. Потым сядзібай валодалі яго сын Эдвард Фердынанд, жанаты на Альвіне Мюнх, унук Фердынанд, вядомы мастак, графік, тэатральны дэкаратар і педагог. Разам з прызнанымі мастакамі рэалістычнага накірунку братамі А.Г. і І.Г. Гараўскімі, З.Ю. Жукоўскім, В.К. Бялыніцкім-Бірулем Фердынанд Рушчыц заклаў падмурак беларускай школы пейзажнага жывапісу і пакінуў значны след у развіцці нацыянальнага выяўленчага мастацтва XX стагоддзя і духоўнага адраджэння, праславіўшы на ніве мастацтва не толькі сябе, але і род Рушчыцаў герба «Ліс», які паходзіў з даўнейшай беларускай шляхты.