Шыфр
612Г000627
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
XVII ст.
Стыль
Ранняе барока
Сядзіба размешчана на высокай роўнай тэрасе Нёмана. Сядзібны комплекс захаваўся ў выглядзе руін. Доўгая ўязная таполевая алея вяла да сядзібы з усходняга боку. Большасць дрэў была павалена бурай яшчэ ў 1947 г.
Сядзібна-паркавы комплекс Наднёман можна датаваць другой чвэрцю ХІХ ст., хаця пэўная асіметрычнасць кампазіцыі галоўнага корпуса больш уласціва для архітэктуры сярэдзіны - другой паловы ХІХ ст. Пасля рэвалюцыі частка сядзібнай маёмасці была рэквізавана, у Мінск вывезена ўсё навуковае абсталяванне. У 1920 г. на базе маёнтка быў арганізаваны жывёлагадоўчы саўгас "Над-Нёман". У сядзібным доме ў 1930-я гг. знаходзіліся вучылішчы і курсы жывёлаводаў, паляводаў, механізатараў. У летні час сядзіба выкарыстоўвалася пад аздараўленчы дзіцячы цэнтр.
Да нашага часу сядзіба Наднёман захавалася часткова. Многія будынкі комплексу былі пашкоджаны ў Вялікую Айчынную вайну, галоўным чынам, ад узрываў авіябомб. Пасля вайны сцены сядзібнага дома разабралі на цэглу. Заставалася адна вежа, але і яна рухнула ў лютым 1995 г. У зруйнаваным выглядзе існуюць брама, вінакурня, два кароўнікі, хлеў, рэшткі сядзібнага дома.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён