Шыфр
513Г000470
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. ХХ ст.
Апісанне
Паводле архіўнага дакумента, Пакроўская царква была пабудавана ў 1859 г. на сродкі мясцовага памешчыка кн. Мяшчэрскага, якому належала мястэчка. У рапарце магілёўскаму губернатару паведамлялася, што ў 1859 г. будаўніцтва завершана, іканастас устаноўлены, унутраная аддзелка зроблена.
Будынак царквы складаецца з трох амаль квадратных у плане зрубаў - бабiнца, асноўнага i алтарнага, накрытых агульным дахам. Сцены гарызантальна ашаляваны. Расчлянёны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Iнтэр'ер зальны, з плоскай падшыўной столлю.
Царква працавала да пачатку рэвалюцыйных падзей на тэрыторыі раёна. У савецкі час была зачынена. У 1950-я г. тут размесціўся зернесклад мясцовага саўгаса “Камінтэрн”, потым быў праведзены рамонт. З 1962 г. па 1964 г. тут знаходзіліся мясцовы клуб і бібліятэка. З 1964 г. будынак застаўся без нагляду.