Шыфр
613Г000196_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1811 г.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
З малых архітэктурных формаў безумоўным упрыгожваннем маёнтка была галубятня (паводле надпісу на ўмураваным у мур камені – 1811 г.). Васьмікутны ў плане будынак з агульнымі габарытамі 7.4 х 7.4 і вышынёй каля 5.0 м, (з даўжынёй усіх граняў роўна па 3.08 м), быў складзены з чырвонай цэглы на вапнавым растворы з шырокімі швамі і раней звонку быў атынкаваны. Сцены таўшчынёй у ніжнім ярусе 0,8 м, у верхнім 0,65 м, з вялікімі прамавугольнымі праёмамі закладзены цэглай у шахматным парадку, што стварае жывапісныя рады прадушын для вентыляцыі.
Дэкаратыўны павільён парка выконваў раней ўтылітарную функцыю (тут захоўвалі гаспадарчы інвентар на першым узроўні) і служыў жыллём для галубоў. Традыцыя разводзіць галубоў у магнацкіх і шляхецкіх сядзібах узыходзіць да XVIст. і звязана з паштовымі патрэбамі, а таксама для ўпрыгожання ландшафту.