зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000501

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1714 г.

Стыль

Барока

Апісанне

Касцёл у маёнтку Губін Лепельскага павету быў пабудаваны ў 1780 г. для манахаў францысканцаў. Асвячоны ў 1781 г. у імя Дзевы Марыі. У 1796 г. касцёл быў пераведзены ў парафіяльны. 

Касцёл уяўляў сабой трохнефавую 2-вежавую базіліку з трансептам, але без апсіды. Праз сакрысцію далучаўся да кляштарнага корпуса. На галоўным фасадзе ўзвышаліся дзве 3-ярусныя чацверыковыя вежы з фігурнымі ківорыямі і шчытом паміж імі. Пры ўваходзе на мураваных слупах знаходзіліся хоры з арганам. Па баках касцёла знаходзіліся сакрысціі, перакрытыя скляпеннямі. Адна з іх калідорам злучалася з кляштарам. Падлога ў сакрысціях была таксама цагляная. Пад касцёлам інавала крыпта, дзе былі пахаваны фундатары касцёла і іншыя прыхаджане. 

Мураваны двухпавярховы кляштар прымыкаў да сакрысціі касцёла. На першым і другім паверхах было па пяць келляў. Памяшканні кляштара былі перакрыты скляпеннямі. Падлога ў келлях зроблена дашчаная, у калідорах цагляная. Пад кляштарам існавалі сутарэнні, якія выкарыстоўваліся пад склад. 

У 1897 г. касцёл быў адрамантаваны: спраўлены дах, тынкоўка на фасадах, звонку пафарбаваны, унутры рэстаўраваны.

У наш час ад касцёла захаваліся рэшткі званіцы і сцяны. Кляштар не захаваўся зусім.

Старонка