Шыфр
412Г000078
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Бераставіцкі раён, г.п. Вялікая Бераставіца, пл. Ратушная
Датаванне
1615 г. - 1620 г.
Стыль
Барока
Апісанне
Пабудаваны ў 1615--1620 гг. Будынак цагляны, у сярэдзіне XVIII cт. часткова перароблены.
Крыжовая ў плане трохнефавая базіліка з трансептам, паўкруглай апсідай і 2 нізкімі сакрысціямі па баках алтарнай часткі. Галоўны заходні фасад падзелены пілястрамі на 3 часткі, завершаны ступенчатым атыкам. Сярэдняя павышаная частка атыка ўвенчана франтонам з авальнай нішай у цэнтры. Бакавыя фасады і апсіда раўнамерна расчлянёны пілястрамі і лапаткамі, лучковымі аконнымі праёмамі.