зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Рэшткі комплексу былой сядзібы: сядзібны дом, парк, вадаём

Шыфр

613Г000610

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

перш. пал. XIX ст.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Паводле пісьмовых крыніц і картаграфічных матэрыялаў ХІХ ст., у мінулым сядзіба называлася Гарадзей. Маёнтак вядомы з XVI ст. як уладанне князей Радзівілаў. Караль Радзівіл Пане Каханку прадаў маёнтак Мітарноўскім. Яны ў сваю чаргу ў 1818 г. прадалі Антонію Брахоцкаму. Адам Брахоцкі ў першай палове 19 ст. пабудаваў сядзібу ў стылі позняга класіцызму. Пасля смерці Адама Брахоцкага ў 1858 г. маёнтак дастаўся яго дачцэ Эміліі, якая не была замужам, таму пасля яе смерці Гарадзей дастаўся другой дачцэ Адама Брахоцкага Марыі. У 1876 г. ў маёнтку лічылася 1353 дзесяціны зямлі, 3 карчмы, ветраны і вадзяны млыны. У 1890 г. сядзібу набыў князь Міхал Святаполк-Мірскі, уладальнік Міра. Сядзібай ён асоба не апекаваўся, амаль там не жыў, яго цікавіў больш даход з маёнтка. У 1914 г. ў сядзібным доме размяшчаўся шпіталь. У Першую сусветную затым савецка-польскую войны сядзіба была разрабавана. Пасля 1921 г. Святаполк-Мірскія вярнуліся ў свае ўладанні, але больш засяродзіліся на Міры, пакінуўшы Гарадзей у закінутым стане. У пачатку 1930-х гадоў сядзібу канфіскавалі за даўгі ў казну. У адрамантаваным будынку сядзібнага дома ў 1934 г. пачала працаваць школа. Сядзібны дом датуецца 1830 г. 

 Сядзібны дом мураваны, прамавугольны ў плане, аднапавярховы з цокальным высокім паверхам, сіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Цэнтральны двухпавярховы аб'ём будынка вырашаны накшталт рызаліта. Накрыты двухсхільным дахам. Вуглы цэнтральнага аб'ёму акцэнтаваны дарычнымі пілястрамі з канелюрамі, пастаўленымі на высокія пастаменты. Фасад завершаны шырокім фрызам з трыгліфамі і трохвугольным франтонам, апаясаным карнізам з сухарыкамі. Шырокі фрыз з трыгліфаў і карніз праходзяць па ўсім перыметры цэнтральнага аб'ёму. Да фасада на ўзроўні цокальнага паверха ў 1960-я гг. прыбудаваны тамбур.

Парк захаваўся часткова. Планіроўка зменена, яго першапачатковая структура фактычна не выяўлена. У парку ў выглядзе саліцёраў растуць 2 дрэва ліпы амерыканскай. Абодва дрэва дасягнулі ўзросту сталасці (каля 100 гадоў) і прышчэплены на абарыгенным выглядзе - ліпе драбналістай. 

Вадаём добра захаваўся і сёння па-ранейшаму ўпрыгожвае гэтыя месцы.

Аб'екты, якія ўваходзяць у склад дадзенай каштоўнасці (комплекснага аб'екта)
Рэшткі комплексу былой сядзібы: частка парку, вадаём
Рэшткі комплексу былой сядзібы: частка парку, вадаём