Шыфр
213Г000162
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1896 г.
Стыль
Рэтраспектыўна-рускі
Апісанне
Мікалаеўская царква ў в.Слабодка – помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю (напрамак архітэктуры Расійскай імперыі 2-ой пал. XIX – пач. XX ст., арыентаваны на архітэктурную спадчыну мінулых эпох). Пабудавана з цэглы ў 1896 годзе.
Крыжова-купальны храм. У аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі дамінуе шмат’ярусная шатровая званіца з макаўкай. Фасады дэкарыраваны рустам, згрупаванымі і адзіночнымі паўкалонамі, шматпрофільнымі карнізамі і паяскамі, какошнікамі, кілепадобнымі ліштвамі арачных аконных праёмаў. Інтэр’ер вырашаны ў спрошчаных архітэктурных формах.