Шыфр
113Г000038_5
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
XIX - пачатак XX ст.
Стыль
Эклектыка
Сядзібна-паркавы комплекс размешчаны паміж вёскамі Капылы і Пабеда, бліжэй да апошняй, якая да 1964 г. так і называлася Панскі Двор. Комплекс сядзібы захаваўся часткова, складаецца з сядзібнага дома, свірна, фрагментаў парку.
За домам з усходняга і паўночна-ўсходняга бакоў размяшчаўся сад. Уздоўж саду ў невялікую паўднёвую частку парку вёў прагулачны маршрут. Алеі сфармаваны з конскага каштана і таполі Пятроўскага і граба. У паніжанай частцы конскі каштан замяняецца ясенем. З захаду на ўсход парк перасякала ліпавая алея. З двух бакоў алеі знаходзіліся баскеты плошчай да 0,5 га. Баскеты завяршаюцца папярэчнай грабавай алеяй. У адным з баскетаў шмат зараснікаў бузіны чорнай.
Алеі захаваліся фрагментарна, парк моцна зарос і страціў маляўнічасць.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён