Шыфр
113Г000614
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
сяр. ХІХ ст.
Стыль
Позні класіцызм
Сядзібна-паркавы ансамбль у вёсцы Каштанаўка Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці - помнік сядзібна-паркавага мастацтва эпохі позняга класіцызму, які датуецца сярэдзінай ХIХ ст.
Палац у Чахецкім маёнтку быў пабудаваны ў 1-й палове XIX ст. Альбінам Дзяконскім. Рэзідэнцыя з'яўляецца цэнтрам кампазіцыі палацава-паркавага ансамбля.
Галоўны корпус рэзідэнцыі быў аднапавярховы, пабудаваны з дрэва на высокім падмурку. Цэнтральны фасад вылучаны невялікім ганкам на дзвюх парах квадратных у плане калон. З тыльнага боку па цэнтры фасада да будынка прылягала шырокая тэраса. Значна пазней з левага бока палаца было прыбудавана двухпавярховае крыло.
Вакол палаца Альбінам Дзяконскім у час узвядзення рэзідэнцыі быў закладзены парк. Ён фарміраваўся з ляснога масіву, які абкружаў двор. У парку была праведзена прасцейшая меліярацыя, выкапаны каналы, устаноўлены шлюзы, пашыраны сажалк. Парк меў плошчу да 10 га, складаўся з дзвюх частак: параднай з боку галоўнай уязной алеі і пейзажнай, якая цягнулася ад тылу палаца.
З 2016 г. парк даглядаецца. Сядзібны дом доўгі час не выкарыстоўваўся, быў моцна разбураны, на 2023 г. на будынку вядуцца супрацьаварыйныя работы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён