Шыфр
613Г000178
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
сярэдзіна XIX ст.
Будынак і гаспадарчы двор сядзібна-паркавага комплекса “Пукава” - адны з лепшых узораў гаспадарчых пабудоў сярэдзіны XIX ст., пабудаваных у традыцыйных формах утылітарнай архітэктуры з бруса і валуноў. Сядзіба вылучаецца кампактнасцю размяшчэння, магутнасцю, параўнальна добрым захаваннем.
Да нашага часу сядзіба захавалася фрагментарна. Ад сядзібнага дома ацалела толькі мураваная частка, драўляная палова дома пабудавана пасля вайны. Будынак выкарыстоўваўся пад інтэрнат. З малых архітэктурных форм незвычайны выгляд мае пабудова ў сцяне агароджы сада (захаваўся невялікі фрагмент). На гаспадарчым двары захаваліся тры будынкі. Верагодна, сіметрычна размешчаны адрына і свіран, крыху далей гумно. Будынкі прамавугольныя ў плане. Каркас складаюць магутныя слупы бутавай муроўкі. Паміж слупамі закладзены часаныя бярвенні. Дахі двухсхільныя з паўвальмамі.