Шыфр
212Г000814
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пачатак XVI-XVII ст.
Стыль
Ранняе барока
На беразе возера Чарэйскае, каля вёскі Белая Царква высіцца вежа Троіцкай царквы, якую здаўна называюць Белай царквой. Пабудаваная ў часы Вялікага княства Літоўскага, цяпер яна захавала толькі знешні выгляд, але ўсё яшчэ дазваляе прадставіць нам веліч барочнай архітэктуры XVII ст. Царква пабудаваная ў такім стылі,
адрозніваецца ёмістым асноўным залам, вялікімі, прыкметнымі здалёк званіцамі, багатым інтэр'ерам. Аднавежавы кампактны храм, па ўсёй бачнасці, выконваў не толькі сакральную функцыю, але таксама быў і абарончым збудаваннем. ІІра гэта сведчыць не толькі размяшчэнне на ўзвышшы, але і таўшчыня сцен башні- каля 2 метраў. Храм аднавежавы, занальнага тыпу. Рэшткі Троіцкай царквы ў в. Белая Царква, былі уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён