зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Рэшткі замка

Апісанне

“Замак Чартарыйскіх” знаходзіўся за 1,5 км ад Крыўлян, ва ўр. Каранёва. Мясцовая назва Каранёва. Звесткі пра яго сустракаюцца ў А. Штроцэра (1889 г.), Ф.В. Пакроўскага (1895 г.) і ў “Слоўніку геаграфічным Каралеўства Польскага” (1895 г.). Даследавалі А.І. Цынкалоўскі (1930-я гг.), В.Р. Супрун (1968 г.), М.А. Ткачоў (1978 г.). Вынікі раскопак 30-х гг. (абломкі кафлі, кераміка) захоўваюцца ў Польшчы - Дзяржаўны археалагічны музей у Варшаве. Замак быў пабудаваны каля сярэдзіны XVI ст. Архітэктар невядомы. Адносіцца да прыватнаўласніцкіх замкаў. У другой палове XVI - першай палове XVII стст. належаў роду Каранёўскіх (Каржанеўскіх). Каранёўскія лічыліся дробнымі шляхціцамі, мелі шляхецкі герб Вагі (шалі). У другой палове XVII - пачатку XVIII стст. замак належаў роду Чартарыйскіх, ужо пачаў разбурацца і прыходзіць у заняпад. Дзякуючы працам М.А. Ткачова, у навуцы ўсталявалася назва Крыўлянскі замак. Аднак, згодна з крыніцамі XVII - XIX стст., ён выступаў пад назвай Каранёва (Каржанёва і Кажанёва) і вядомы таксама як замак князёў Чартарыйскіх.